18 траўня 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Цэнтральнай Афрыцы забітыя трое расейскіх наймітаў

У Цэнтральнай Афрыцы забітыя трое расейскіх наймітаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Бронемашына з трыма расейскімі наймітамі трапіла ў засаду.

Бронемашына з трыма расейскімі наймітамі трапіла ў засаду каля паселішча Бомба ў прэфектуры Мамбера-Кадэи, на захадзе Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Засада была ўладкаваная байцамі «Кааліцыі патрыётаў за перамены».

Гібель траіх расейскіх наймітаў пацверджаная мясцовымі ўладамі прэфектуры. Яны ўдакладняюць, што супраць расейскіх наймітаў з «групы Вагнера» дзейнічалі байцы руху «Тры R» (назва складаецца з трох французскіх слоў на літару «R »: «вяртанне, помста, рэабілітацыя»). Пра гэта паведаміла выданне "АктуКамерун".

Перастрэлка працягвалася некалькі гадзін - да прыбыцця да месца інцыдэнту расейскай авііпадтрымкі. Ударамі з паветра атрад паўстанцаў быў ліквідаваны. На поле бою знойдзены целы траіх расейскіх інструктараў і дваіх байцоў групоўкі 3R. Гэтыя звесткі паведаміла тая ж крыніца ў адміністрацыі прэфектуры.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках