19 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэт у Беларусі засталося «на тры дні»

26
Цыгарэт у Беларусі засталося «на тры дні»

На Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы заканчваецца сыравіна.

Рабочых Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі папярэдзілі, што сыравіны засталося літаральна да канца лістапада, а таму цяпер вырабляюць толькі NZ, а астатнія маркі прыпыненыя, піша тэлеграм-канал БАР.

Гэта, напэўна, звязана з санкцыямі і з тым, што найбуйнейшыя еўрапейскія прадаўцы адмовіліся ад супрацоўніцтва з фабрыкай. А менавіта швайцарскія ULTOCO S.A і «Alliance One International AG», французская «LTR Industries» і брытанская «Quest». Яно і добра, будзе менш кантрабанды.

З іншага боку мы ж усё выдатна разумеем, хто вінаваты ў тым, што працоўныя застануцца без працы. Калі б Сінія Пальцы не цягнулі кантрабанду праз усе шчыліны на мяжы, калі б сышоў, саступіўшы на выбары, чалавекам, далей працавалі б сабе спакойна. Так што страйк неўнікнёны. Рыхтуемся далей, запасім харчы ды фармуем страйкавыя касы на прадпрыемствах.

Страйку быць!

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках