27 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія онлайн-крамы ўстурбаваныя рызыкай падвойнага падаткаабкладання ў Беларусі

4
Расейскія онлайн-крамы ўстурбаваныя рызыкай падвойнага падаткаабкладання ў Беларусі

Яны ўжо паскардзіліся расейскаму прэм'еру.

Расейскія онлайн-рытэйлеры заклапочаныя планаванымі зменамі ў падатковым заканадаўстве Беларусі. У праекце, які быў апублікаваны Мінфінам, змяшчаюцца пункты аб спагнанні ПДВ з продажаў тавараў у замежных інтэрнэт-крамах. Цяпер ён спаганяецца пры выкананні паслуг.

Як піша "КоммерсантЪ", Асацыяцыя кампаній інтэрнэт-гандлю РФ ужо звярнулася з лістом на імя прэм'ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусціна. Кампаніі ўстурбаваныя таксама аналагічнымі зменамі ў Казахстане. Там таксама маюць намер спаганяць ПДВ з набыткаў у замежных інтэрнэт-крамах.

Расейскія рытэйлеры ў сваім лісце паказваюць на тое, што ім давядзецца плаціць падвойны ПДВ: спачатку ў Расеі, а затым у Беларусі ці Казахстане. АКІТ прапануе кіраўніку ўрада звярнуцца ў ЕЭК і выказаць пазіцыю Расеі аб недапушчальнасці двайнога падаткаабкладання да прапрацоўкі падыходу аб пацвярджэнні нулявой стаўкі ПДВ пры ўзаемным транспамежным гандлі ў ЕАЭС. Пакуль жа прапануецца папрасіць Беларусь і Казахстан адтэрмінаваць увядзенне ПДВ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках