26 красавiка 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы беларускі бізнэс за мяжой патрапіў пад санкцыі

5
Найбуйнейшы беларускі бізнэс за мяжой патрапіў пад санкцыі

Гэта можа стаць «пачаткам канца» для экспарту аўтамабільнага паліва.

Найбуйнейшы беларускі замежны бізнэс патрапіў пад лакальныя санкцыі. Гэта можа стаць «пачаткам канца», хаця пакуль што санкцыі закранулі толькі адзін від дзейнасці. Але абвінавачанні сур'ёзныя: у бізнэсе ўгледзелі пагрозу вайсковай бяспецы краіны.

Гаворка ідзе пра кампанію «БНК-Украіна», якая займаецца пастаўкай аўтамабільнага паліва, у тым ліку праз сетку аўтазаправак «Беларуская нафтавая кампанія», піша «Ежедневник».

Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энэргетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКПУ), выявіла «непасрэдны кантроль» над беларускім трэйдарам «БНК-Украіна» з боку Расеі, што з'яўляецца пагрозай нацыянальнай бяспецы.

НКРЭКП на сваім пасяджэнні адмовіла «БНК-Украіна» у ліцэнзіі на пастаўкі прыроднага газу. Былі названыя прычыны, якія паўплывалі на адмоўную для беларускага трэйдара пастанову.

Па-першае, рэгулятар выявіў «неадпаведнасць сушукальніка ліцэнзіі на ліцэнзійныя ўмовы». Па-другое, камісія выявіла інфармацыю «аб ажыццяўленні кантролю за дзейнасцю прадпрыемства рэзідэнтамі дзяржаў, якія ажыццяўляюць узброеную агрэсію супраць Украіны»".

У першым выпадку прэтэнзіі выклікала адсутнасць на сайце «БНК-Украіна» абавязковых звестак, неабходных для атрымання ліцэнзіі на пастаўкі прыроднага газу, а таксама тое, што кампанія не падала «інфармацыю аб удзельніках (акцыянерах) трэцяга-пятага узроўняў, якія валодаюць дзеллю (паем, акцыямі) у статутным (складкавым, паявым) капітале сушукальніка ліцэнзіі».

Другая частка прэтэнзій больш сур'ёзная. Як падкрэсліла НКРЭКП, у выпадку выдачы ліцэнзіі «БНК-Україна» парушаюцца пункты двух законаў Украіны - «Аб абароне эканамічнай канкурэнцыі» і «Аб абароне Украіны».

НКРЭКП выявіла, што «апасродкаваны кантроль над «БНК-Украіна» ажыццяўляюць юрыдычныя асобы, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Расейскай Федэрацыі». Паводле украінскіх законаў - гэта пагроза вайсковай бяспецы Украіны.

У пастанове не падаюцца звесткі аб «расейскім следзе» у «БНК-Украіна». Але гэта адкрытая інфармацыя. Паводле звестак дзяржрэестраў і сайтаў кампаній, заснавальнікамі трэйдара з'яўляюцца «Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) (56,5%) і «Беларуснафта» (43,5%). У сваю чаргу, дзеллю ў БНК валодаюць «Беларуснафта» (52% акцый), а таксама «Мазырскі НПЗ» (24%) і «Нафтан» (24%). Мяркуючы з усяго, утоеную пагрозу для нацыянальнай бяспекі ў НКРЭКП убачылі ва «ўдзельніках трэцяга і чацвёртага ўзроўняў» - у расейскіх акцыянерах Мазырскага НПЗ. Дэ-юрэ 42,58% мазырскага прадпрыемства з 1994 года належыць НДК «Слаўнафта», якой, у сваю чаргу, валодаюць два нафтагазавыя гіганты Расеі - «Раснафта» і «Газпрам нафта».

Зрэшты, як сказана ў пастанове, «сушукальнік ліцэнзіі пасля ліквідацыі прычын, якія паслужылі падставай для прыняцця такой пастановы, можа падаць у НКРЭКП новую заяву». Для гэтага яму, у ліку іншага, давядзецца «прадставіць пацвярджэнне ад Антыманапольнага камітэта Украіны аб адсутнасці ажыццяўлення кантролю за дзейнасцю «БНК-Украіна» рэзідэнтамі дзяржаў, якія ажыццяўляюць узброеную агрэсію супраць Украіны». Гэта значыць - дакументы, паводле якіх расейцы прадалі сваю дзель ў Мазырскім НПЗ беларускаму ці іншым інвестарам.

Пра тое, што «БНК-Украіна», якая з'яўляецца найбуйнейшым замежным беларускім бізнэсам і ўваходзіць у топ-35 найважнейшых кампаній Украіны (35-40% мясцовага рынку нафтапрадуктаў), мае намер дыверсіфікаваць сваю дзейнасць, у верасні 2021 года заявіў яе генеральны дырэктар Яўген Паспелаў. На міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Менску, ён адзначыў, што мае намер стварыць з «БНК-Україна» «сапраўдную трэйдынгавую структуру».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках