22 студзеня 2022, Субота, 20:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыехаў у Брузгі, каб натхніць мігрантаў на новы штурм

100
Лукашэнка прыехаў у Брузгі, каб натхніць мігрантаў на новы штурм

Беларускія ўлады ператварылі лагістычны цэнтр у базу для нападаў нелегалаў на Польшчу.

Лукашэнка прыехаў у транспартна-лагістычны цэнтр каля пункта пропуску “Брузгі”, дзе размешчаны мігранты, якія кожную ноч атакуюць польскую мяжу.

У Брузгі дыктатар прыбыў разам з губернатарам Гарадзенскай вобласці Уладзімірам Каранікам і старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатолем Лапо.

Узурпатара тут сустрэў ягоны памочнік - інспектар у Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, піша “БелТА”.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».