27 красавiка 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі разваліўся мост, пабудаваны даччыным прадпрыемствам «Расатама» паўгода таму

12
У Расеі разваліўся мост, пабудаваны даччыным прадпрыемствам «Расатама» паўгода таму

Падрадчык абяцаў, што мост праслужыць 50 год.

У Архангельскай вобласці зламаўся пантонны мост праз раку Емцу, пабудаваны пяць месяцаў таму. Улады змарнавалі на будаўніцтва пераправы 20 мільёнаў рублёў з бюджэту. Падрадчык абяцаў, што мост праслужыць 50 год, паведамляе svoboda.org.

Рэгіянальнае міністэрства транспарту праводзіць праверку, піша 29.ru. Уласную праверку таксама арганізаваў Следчы камітэт па рэгіёне.

Як распавялі відавочцы, мост у вёсцы Сяльцо Халмагорскага раёна быў разбураны 23 лістапада. Яго знесла лёдам, які ў гэты час года ўтвараецца на рацэ. У выніку ў ізаляцыю патрапілі 209 чалавек з пяці вёсак. Чыноўнікі запэўніваюць, што ў жыхароў ёсць прадукты і на працу нікому з іх не трэба ехаць, бо ў вёсках засталіся толькі пенсіянеры.

Мост быў усталяваны ў чэрвені 2021 года даччыным прадпрыемствам «Расатама» — кампаніяй «Хімпрамінжынірынг». Падрадчык абяцаў, што мост вытрымлівае нагрузкі пры тэмпературах ад мінус 60 градусаў да плюс 70 градусаў па Цэльсіі і праслужыць больш за 50 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках