27 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «Амікрон» дзейнічае на арганізм: медыкі пералічылі сімптомы новага штаму каранавіруса

Як «Амікрон» дзейнічае на арганізм: медыкі пералічылі сімптомы новага штаму каранавіруса

У інфікаваных часта захоўваецца здольнасць адчуваць смак і пах.

Cа слоў кіраўніцы Медыцынскай асацыяцыі ПАР Анжэлік Кутзэ, новы штам каранавіруса «Амікрон» мае адрозныя ад захворвання COVID-19 сімптомы.

Лекарка адзначыла, што большасць інфікаваных новым штамам "Амікрон" у сталіцы ПАР Прэторыі з'яўляюцца маладымі людзьмі, большасць з якіх пасля інфікавання паскардзілася на адчуванне наймоцнай стомленасці.

Аб гэтым паведамляе выданне Daily Telegraph.

Кутзэ падкрэсліла, што ў інфікаваных таксама захоўвалася здольнасць адчуваць смак і пах.

"Іхнія сімптомы вельмі моцна адрозніваліся ад таго, з чым я сутыкалася раней, і былі вельмі лёгкімі", - адзначыла лекарка.

Кутзэ была адным з першых спецыялістаў у ПАР, якія паведамілі свае падазрэнні ў дачыненні да з'яўлення новага штаму каранавіруса.

Паводле ейных слоў у краіне колькасць грамадзян старэйшых за 65 гадоў складае не больш за 6%, таму пакуль няясна, як яны будуць пераносіць новы штам.

«Цяпер нам варта баяцца таго, што новым штамам будуць заражацца паджылыя невакцынаваныя людзі. Калі яны не прышчэпленыя, то ў шмат каго хвароба, мусібыць, будзе працякаць цяжка», - адзначыла спн.Анжэлік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках