27 красавiка 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады расейскага Кузбаса абмежавалі доступ журналістаў да шахцёраў, якія выжылі

7
Улады расейскага Кузбаса абмежавалі доступ журналістаў да шахцёраў, якія выжылі

Пахаванне загінулых таксама праходзіць у закрытым рэжыме.

Адміністрацыя расейскага Кузбаса забараніла зносіны журналістаў з гарнякамі, якія пацярпелі падчас аварыі на шахце "Лісцяжная", паведамляе "Новая газета".

Паводле звестак выдання, большасць з выжылых шахцёраў знаходзяцца цяпер у абласной клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі імя Падгарбунскага. Каля ўваходу ў шпіталь дзяжураць паліцыянты.

У прэс-службе адміністрацыі ўрада Кузбаса журналістам заявілі, што зносіны з пацярпелымі на "Лісцяжнай" не дапускаюцца паводле рэкамендацыі лекараў.

Асобна зазначаецца, што пахаванне загінулых шахцёраў таксама праходзіць у закрытым ад прэсы рэжыме. У абласной адміністрацыі адмаўляюцца паведамляць працаўнікам СМІ пра даты і месцы развітання, спасылаючыся на адсутнасць згоды на гэта сем'яў гарнякоў.

Напярэдадні РБК са спасылкай на аповеды шахцёраў паведамляла, сярод іншага, пра тое, што гарнякам перад спускам у забой неаднаразова выдавалі датчыкі метану, якія паказвалі заведама заніжаныя лічбы канцэнтрацыі небяспечнага газу. Таксама паведамлялася пра праблемы з арганізацыяй выратавальнай аперацыі на шахце.

Аварыя на шахце "Лісцяжная" ў Бялоўскай гарадской акрузе Кемераўскай вобласці адбылася раніцай 25 лістапада. Загінуў 51 чалавек, у тым ліку пяць горнаратавальнікаў. На стан поўдня нядзелі, за пацярпелых уважаюцца 76 гарнякоў.

Згодна з папярэдняй версіяй, шахцёры загінулі праз выбух метану і ягоных наступстваў. Сваякі пацярпелых у аварыі сцвярджаюць, што за апошнія гады на шахце "Лісцяжная" былі выяўленыя дзясяткі парушэнняў, аднак кіраўніцтва прадпрыемства не ўхіляла іх, змушаючы гарнякоў працаваць у заведама небяспечных для жыцця ўмовах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках