26 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэльгіі з'явілася вулічная мэбля з эка-бетону

4
У Бэльгіі з'явілася вулічная мэбля з эка-бетону

Для стварэння эка-бетону цэмент замянілі дзындрай і попелам.

На адной з плошчаў Гента (Бэльгія) з'явіліся лаўкі з экалагічнага бетону. Пры вытворчасці такога бетону ў атмасферу выкідваецца на 65% менш парніковых газаў, чым пры вытворчасці звычайнага, піша "Еўра пульс".

Цэмент, ключавы інгрэдыент бетону, робіць сур'ёзнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе: паводле некаторых ацэнак, на цэментную прамысловасць прыпадае блізу 7% сусветных выкідаў парніковых газаў (гэта больш, чым уся авіяцыйная прамысловасць).

Для стварэння эка-бетону для лавак цэмент замянілі дзындрай і попелам. Пры гэтым усе асноўныя патрабаванні да ўласцівасцяў бетону - трываласць і даўгавечнасць - атрымалася захаваць.

У наступным годзе эка-бетонную сетку аб'ектаў гарадской інфраструктуры ў Генце збіраюцца пашырыць: з такога бетону адальюць пажарную лесвіцу для мясцовай школы.

Нядаўна ў Швэцыі вынайшлі бетон для захоўвання электраэнэргіі, які да таго ж забяспечвае будынкі 4G-злучэннем і сілкуе энэргіяй святлодыёдныя лямпы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках