7 траўня 2024, aўторак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магдалена Андэрсан другім разам за тыдзень стала прэм'ер-міністрам Швэцыі

3
Магдалена Андэрсан другім разам за тыдзень стала прэм'ер-міністрам Швэцыі
МАГДАЛЕНА АНДЭРСАН
ФОТА: STV

За яе кандыдатуру выказаўся 101 дэпутат.

Рыксдаг (швэдскі аднапалатны парламент) другім разам абраў лідара Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швэцыі Магдалену Андэрсан на пасаду прэм'ер-міністра.

Для зацвярджэння кандыдатуры Андэрсан было неабходна як мінімум 175 галасоў «за» ці «ўстрымаліся». За яе кандыдатуру выказаўся 101 дэпутат, супраць - 173, устрымаліся 75 чальцоў парламента, паведамляюць РІА «Новости».

На мінулым тыдні Андэрсан была абраная прэм'ерам і стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. Але праз некалькі гадзін яна падала ў адстаўку. Пасля абрання Андэрсан праект бюджэту ўрада Швэцыі не набраў большасці пасля галасавання ў парламенце, большая частка дэпутатаў падтрымала праект, прапанаваны апазіцыяй. Пасля гэтага Партыя аховы навакольнага асяроддзя заявіла, што выходзіць з кааліцыі, якая складае ўрад меншасці. Андэрсан падала спікеру парламента прашэнне аб адстаўцы - усяго праз некалькі гадзін пасля абрання кіраўніцай урада.

У пачатку лістапада ў адстаўку з пасады прэм'ера Швэцыі сышоў Стэфан Лёвен. Ён узначаліў Сацыял-дэмакратычную партыю ў 2012 годзе і прывёў яе да перамогі на двух выбарах у 2014 і 2018 гадах. Аднак апошнім часам пазіцыі партыі пахіснуліся, што адбілася ў выніках сацапытанняў. Як заявіў у жніўні Лёвен, партыя мае патрэбу ў новым лідары напярэдадні выбараў у 2022 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках