10 траўня 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадаўжаюцца масавыя звальненні работнікаў

14
У Беларусі прадаўжаюцца масавыя звальненні работнікаў

Праблему нястачы кадраў прызнала нават лукашыстка Качанава.

Падпісчыкі паведамляюць тэлеграм-каналу "Беларусь галаўнога мозгу", што спісы на звальненне прыходзяць на прадпрыемствы па ўсёй краіне. Звальняюць нават спецыялістаў, якіх у кіраўніцтва няма магчымасці замяніць, але загад зверху трэба выконваць.

Праблему нястачы кадраў прызнала нават Качанава: “Зусім нядаўна мы былі на заводзе жалезабетонных канструкцый, там устанавілі сучаснае абсталяванне. А дырэктар кажа: "Мне б яшчэ сто чалавек — кваліфікаваных працоўных…" І такая сітуацыя складваецца на шэрагу прадпрыемстваў нашага горада”.

“У "Нацыянальную акадэмію навук Беларусі" прыйшлі 2 спісы: першы - некалькі чалавек, якія збіралі подпісы за Бабарык3 і адседзелі арышт, на звальненне, другі - блізу 40 чалавек (траціна супрацоўнікаў), якіх пакуль выклікаюць на гутарку аб неабходнасці пачысціць сацсеткі, залегчы на дно і не высоўвацца”.

"Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз: у спісах ад звычайных цывільных да палкоўніка, якія галасавалі за Бабарыку або Цапкалу"

"У "Мінскэнэрга" ў спісах на звальненне блізу 200 чалавек"

“У Нацыянальнай бібліятэцы таксама масавыя звальненні і скарачэнні. Звальняюць незаменных спецыялістаў”.

"У Берасці на СП ААТ "Брэстгазаапарат" ужо ўсіх звольнілі, хто адбываў арышт або плаціў штрафы".

“У Мазырскай раённай лякарні збіраюцца звольніць 5 чалавек, з іх 3 лекары, у тым ліку загадчыца аддзялення».

З паведамленняў чытачоў, у Беларусі не засталося ніводнага кутка, які не быў бы закрануты масавымі “чысткамі”.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках