27 красавiка 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што цяпер з «Гродна Азот», які патрапіць пад санкцыі

4
Што цяпер з «Гродна Азот», які патрапіць пад санкцыі

Страты на дзясяткі мільёнаў даляраў.

Са слоў крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі, у новы пакет санкцый Еўразвязу ўвойдуць 17 афіцыйных асоб і 11 арганізацый Беларусі. Санкцыі будуць зацверджаныя 1 снежня, а ўвойдуць у дзеянне 2 снежня. У тым ліку пад санкцыі патрапіць «Гродна Азот».

За год - страта 85 млн руб

Паводле справаздачы за мінулы год, размешчанай на адзіным партале фінансавага рынку, у мінулым годзе «Гродна Азот» працаваў з дэфіцытам на 85,1 мільёнаў рублёў. У 2019 годзе кампанія атрымала прыбытак 82,3 млн рублёў.

Таксама вырасла запазычанасць кампаніі: доўгатэрміновая запазычанасць цяпер складае 189,5 млн рублёў (у 2019 годзе было 159 мільёнаў даляраў), кароткатэрміновыя - 453,2 млн рублёў (на канец 2019 года было 360 млн рублёў).

54,4% экспарту калійных угнаенняў прыпадае на ЕЗ

Белстат хавае аператыўную статыстыку пра экспарт мінеральных прадуктаў і азотных угнаенняў. Са статыстыкі, летась экспарт азотных угнаенняў склаў 181 мільён даляраў на год.

54,4% гэтага экспарту прыпадае на краіны ЕЗ, адкуль азотныя ўгнаенні былі экспартаваныя на суму 98,4 мільёна даляраў. Больш за ўсё азотных угнаенняў у Беларусі закупіла ў ЕЗ Францыя - 50,4 мільёна даляраў, Нідэрланды - 15,6 мільёна даляраў, Літва - 14 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках