4 траўня 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігрант: У лагер прыйшлі два чалавекі і сказалі, што цягам трох дзён мы павінны прарвацца на польскі бок.

14
Мігрант: У лагер прыйшлі два чалавекі і сказалі, што цягам трох дзён мы павінны прарвацца на польскі бок.

Іх запэўнілі, што беларускія памежнікі забяспечаць ім свабоднае выйсце.

З «Новай газетай» звязаліся сірыйскія мігранты, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы каля беларускай Горадні. Чалавек, які назваўся Абу Амарам, паведаміў, што ў лагер сірыйцаў прыйшлі два чалавекі, адзін у вайсковай форме, другі - у цывільнай, якія паведамілі мігрантам, што на працягу трох дзён яны павінны прарвацца на польскі бок. Чалавек у цывільным запэўніў Абу Амара і яго землякоў, што беларускія памежнікі забяспечаць ім свабодны праход.

У адваротным выпадку мігрантаў абяцалі вывезці ў Менск і дэпартаваць на радзіму, у Сірыю.

Са слоў сірыйца, дагэтуль у раёне памежнага пункта Горадні застаюцца амаль 1400 мігрантаў, большасць — з курдскіх раёнаў Ірака і Сірыі. Аднак ёсць і арабы, амаль 150 чалавек, з іх 53 чалавекі - сірыйцы з Ідліба, апошняга непадкантрольнага Башару Асаду рэгіёну Сірыі, што ваюе.

Нагадаем, шматтысячныя патокі мігрантаў з Блізкага Усходу скіраваліся да беларуска-польскай мяжы з канца лета сёлета. У асноўнай масе грамадзяне Сірыі і Ірака. Як удалося высветліць, гэтыя людзі куплялі турыстычныя туры да еўрапейскай мяжы, у спрошчаным рэжыме атрымліваючы беларускую візу праз спецыяльныя беларускія турагенцтвы, «упаўнаважаныя МЗС». Пакетная прапанова коштам 3-5 тысяч даляраў уключала ў сябе пералёт, візу, начлег у менскім гатэлі і трансфер да мяжы. За асобную суму можна было «дакупіць» GPS-каардынаты найболей бяспечных пунктаў перасячэння мяжы ці нават паслугу суправаджэння. Аднак не ўсе мігранты мелі дастаткова сродкаў для таго, каб скарыстацца гэтымі паслугамі. Многія проста затрымаліся на мяжы, спрабуючы прабіцца ў Еўропу самастойна.

11 лістапада МЗС Ірака паведаміла аб тым, што арганізуе для сваіх грамадзян вывазны рэйс з Менска. Урад Сірыі такіх заяў не рабіў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках