27 красавiка 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Убачыўшы журналістаў, мігранты пайшлі ў глыб тэрыторыі Беларусі»

2
«Убачыўшы журналістаў, мігранты пайшлі ў глыб тэрыторыі Беларусі»
ФОТА: DELFI

Літоўскі журналісты пабываў на заставе ў Капчамесцісе, дзе перасякаюцца межы трох краін: Польшчы, Беларусі і Літвы.

Сітуацыя на мяжы па-ранейшаму выклікае сумныя эмоцыі, сказаў літоўскі журналіст тэлеканала LNK Шарунас Дварацкас, які пабываў на заставе ў Капчамесцісе. Паводле ягоных слоў, памежнікам даводзіцца фізічна патруляваць на ўчастку працягласцю 50 км, а мігранты могуць без асаблівых перашкод прайсці на тэрыторыю Літвы, піша delfi.lt.

"Я быў на заставе ў Капчамесцісе - там, дзе перасякаюцца межы трох краін: Польшчы, Беларусі і Літвы. Гэта адна з самых складаных застаў, паколькі вялікая плыні ідзе з Польшчы, калі ім не ўдаецца трапіць у Польшчу яны ідуць у Літву", - расказаў журналіст.

ФОТА: DELFI

"Па сутнасці сітуацыя на мяжы выклікае сумныя эмоцыі. (…) Што мяне больш за ўсё здзівіла - ты бачыш, што памежнікі кантралююць 50 км, гэта нямала", – сказаў Дварацкас. Ён сказаў, што мігрантам патрапіць на гэты адцінак нескладана.

ФОТА: DELFI

"Перасекчы там мяжу лёгка. Агароджа ёсць толькі на 1-2 км, у іншых месцах проста невысокія загароды, якія адзначаюць мяжу. Кіраўнік заставы сказаў, што некалі з'явяцца відэакамеры за 200 млн, абяцаныя ЕЗ. Камер няма, таму ўвесь адцінак памежнікі кантралююць фізічна", – сказаў Дварацкас.

ФОТА: DELFI

Ён расказаў, што праца памежнікаў зараз спакайнейшая, чым была летам, калі на заставах былі мігранты.

"Цяпер на заставах пуста. Мы былі ў Капчамесцісе роўна тры месяцы таму, таму бачна, што сітуацыя значна змянілася", – заўважыў Дварацкас.

ФОТА: DELFI

"Толькі прыехаўшы на заставу, мы атрымалі інфармацыю, што ёсць група людзей, якія з учарашняга вечара паляць вогнішчы, іх 30-40 чалавек. Яны знаходзяцца на беларускім баку, менавіта там, дзе ёсць агароджа, рэчка, там і лагер мігрантаў. Убачыўшы журналістаў , мігранты сышлі ў глыб тэрыторыі Беларусі", - расказаў журналіст.

ФОТА: DELFI

Аднак, паводле ягоных слоў, у мігрантаў ёсць магчымасць трапіць у Літву.

"Патрапіць у Літву нескладана, прынамсі мяркуючы з відэа, зробленага на іншых заставах", – дадаў Дварацкас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках