27 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер: Чаму на аўтападатак зніжка ёсць, а атрымаць яе нельга?

6
Пенсіянер: Чаму на аўтападатак зніжка ёсць, а атрымаць яе нельга?

Беларусам прыходзяць "лісты шчасця".

У рэдакцыю vgr.by звярнуўся пенсіянер з Гародні. Яму прыйшло паведамленне з падатковай інспекцыі пра тое, што трэба ўнесці авансавую выплату за транспартны падатак - 29 рублёў. Мужчына здзіўляецца: ён пенсіянер і можа разлічваць на зніжку 50 адсоткаў.

Намесніца начальніка ўправы падаткаабкладання фізічных асоб – начальніца аддзела падаткаабкладання маёмасці фізічных асоб інспекцыі МПЗ у Кастрычніцкім раёне г. Гародні Марыя Бандарчук:

- Авансавая выплата для ўсіх аднолькавая - адна базавая адзінка (сёння гэта 29 рублёў), за прычэп, прычэп-лецішча або матацыкл - 20 рублёў. Сума ўносіцца за кожны зарэгістраваны ў ДАІ МУС РБ транспартны сродак да 15 снежня 2021 года. Даплаціць транспартны падатак да агульнаўстаноўленай стаўкі трэба будзе да 15 лістапада 2022 года. Падатковая інспекцыя дашле адпаведнае паведамленне да 1 верасня 2022 года.

Стаўкі транспартнага падатку ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад дазволенай максімальнай масы, умяшчальнасці або за адну адзінку транспартнага сродку.

Для пенсіянераў дзейнічае льгота 50 адсоткаў ад агульнаўстаноўленай стаўкі. Яна даецца толькі пры ўмове, што ў плацельшчыкаў ёсць дзейнае пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі.

Ільгота ў транспартным падатку выкарыстоўваецца наступным чынам. Напрыклад, поўная сума (без ільготы) за легкавы аўтамабіль, які мае дазволеную максімальную масу больш за 1,75 тоны, але не больш за 2 тоны за 2021 год, складае 102 рублі. З улікам ільготы пенсіянеру трэба будзе заплаціць 51 рубель. Сёлета ён уносіць 29 рублёў, а далей даплачвае 22 рублі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках