27 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар BioNTech даў прагноз у стварэнні вакцыны ад штаму «Амікрон»

4
Гендырэктар BioNTech даў прагноз у стварэнні вакцыны ад штаму «Амікрон»

Прышчэплівацца ад каранавірусу трэба будзе гэтак сама, як і ад грыпу.

Паводле словаў эксперта, прэпараты можна хутка адаптаваць да новага патэнцыйна небяспечнага штаму Амікрон.

Генеральны дырэктар кампаніі BioNTech, якая разам з Pfizer стварыла вядомую вакцыну ад каранавірусу, Угур Шахін заявіў, што прышчапляцца ад гэтай небяспечнай хваробы давядзецца штогод.

Акрамя таго, ён сказаў, што ўжо існы прэпарат можна аператыўна адаптаваць пад новыя штамы, у тым ліку і пад нядаўна выяўлены Амікрон.

Пра гэта Шахін расказаў у інтэрв'ю Reuters.

Ён упэўнены, што прышчапляцца ад каранавірусу трэба будзе гэтак сама, як і ад грыпу. Верагоднасць таго, што вакцынавацца давядзецца штогод, становіцца ўсё вышэйшай.

Што ж тычыцца саміх вакцынаў, то Шахін нагадаў, што адаптаваць вакцыну да штаму дэльта, які да гэтага часу дамінуе ў свеце, не было неабходнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках