28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сванідзэ: Лукашэнка выкінуў белы сцяг

35
Мікалай Сванідзэ: Лукашэнка выкінуў белы сцяг

Пуцін даў зразумець беларускаму дыктатару, што тое яму «не брат».

Вядомы расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ пракаментаваў заявы Лукашэнкі наконт Крыма і ядзернай зброі.

– Увогуле, вядома, прызнанне Лукашэнкам Крыма – смешная мэта, таму што хто б прызнаў самога Лукашэнку, – адзначыў у інтэрв'ю на «Эхе Москвы» Мікалай Сванідзэ. – Ён прызнаў Крым! Каго ён гэтым напружыў, незразумела, бо што прызнаў Лукашэнка Крым, што не прызнаў ён Крым, нікому ад гэтага ні холадна і ні горача. У тым ліку Пуціну Уладзіміру Уладзіміравічу.

Але, тым не менш, у гэтым сэнсе ён выкінуў белы сцяг. Ён пагадзіўся прызнаць Крым, ён пагадзіўся на ядзерныя ракеты ў Беларусі, хоць разумее, што чамаданчык яму ніхто не дасць. Ключ ад гэтых ракетаў усё роўна будзе ў Пуціна.

На рэпліку, што часта Лукашэнка дзейнічае не па-братэрску ў дачыненні да Пуціна, Сванідзэ адзначыў:

– Гэта Лукашэнка кажа, што яны браты. Пуцін гэтага не гаворыць. Гэта не пуцінскае слоўца. Лукашысцкае суздрам, але не пуцінскае. Які ён яму брат? Думае Пуцін: які ты мне брат?

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках