27 красавiка 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар фуры з феерверкамі ў Казахстане ператварыўся ў феерычнае шоў

2
Пажар фуры з феерверкамі ў Казахстане ператварыўся ў феерычнае шоў

Кіроўца здалёк назіраў за салютам.

На трасе Нур-Султан - Шчучынск у Казахстане загарэўся паўпрычэп з піратэхнікай. Відэа з месца інцыдэнту з’явілася ў сацыяльных сетках. На апублікаваных кадрах бачна, як з кузава вылятаюць салюты.

«Адбылося ўзгаранне паўпрычэпа грузавога аўтамабіля маркі DAF, гружанага піратэхнічнымі вырабамі, кабіна транспарту ў выніку пажару не пацярпела, паўпрычэп згарэў цалкам», — паведамілі ў мясцовым Дэпартаменце надзвычайных сітуацый.

Мяркуючы з відэа з месца здарэння, кіроўца не пацярпеў - ён змог адагнаць цягач і здалёк назіраў за салютам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках