27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр стваральнік «Кінатаўра» Марк Рудынштэйн

3
Памёр стваральнік «Кінатаўра» Марк Рудынштэйн

75-гадовы прадусар быў шпіталізаваны 16 лістапада.

Стваральнік «Кінатаўра», прадусар Марк Рудынштэйн памёр ва ўзросце 75 гадоў. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў ягоным атачэнні.

«Марк памёр гадзіну таму ў бальніцы на Таганцы», – сказаў суразмоўца агенцтва.

75-гадовы Марк Рудынштэйн быў шпіталізаваны 16 лістапада. Ён вядомы як стваральнік фестывалю «Кінатаўр», прадусер і актор. Сярод работ з яго ўдзелам — меладрама «Приходи на меня посмотреть», дэтэктыў «Завтра будет завтра», драма «Вольф Мессинг: видевший сквозь время», меладрама «Московская сага» і іншыя.

15 гадоў «Кінатаўрам» кіраваў Марк Рудынштэйн. У 2004 годзе фестываль узначаліў Аляксандр Раднянскі і зрабіў кардынальную змену — фестываль адмовіўся ад правядзення міжнароднага конкурсу і поўнасцю сфакусаваўся на расейскім кінематографе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках