Беларускі палітвязень уцёк з «хіміі»
4- 6.12.2021, 10:26
- 13,456
Міхаіл Чамурака пакінуў Беларусь.
Крыніцы «Белсата» паведамляюць, што палітвязень Міхаіл Чамурака, які быў прысуджаны да трох гадоў «хіміі», пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.
Абставіны ад'езду палітвязня пакуль невядомыя.
Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака быў пакараны абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») тэрмінам на тры гады. Яго прызналі вінаватым у «паклёпе» (арт. 188 Крымінальнага кодэкса).
З 10 кастрычніка 2021 года Чамурака пачаў адбываць пакаранне.
23 лістапада 2021 года праваабаронцам стала вядома, што на палітвязня заведзена новая крымінальная справа – паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці»).