27 красавiка 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ пра відэа з Мілеўскім: Гэта пранк

1
СБУ пра відэа з Мілеўскім: Гэта пранк

Футбаліста не затрымлівалі.

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што інфармацыя аб затрыманні былога футбаліста нацыянальнай каманды Украіны Арцёма Мілеўскага ў кіеўскай рэстарацыі Boho з'яўляецца хлуснёй.

Пра гэта ў каментары Суспільнаму паведаміў прэс-сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка.

«Яны здымаюць пранк, наколькі я зразумеў. Ва ўсякім разе, супрацоўнікі СБУ там не прыцягнутыя», - адзначыў ён.

Са слоў Дзехцярэнкі, калі звярнуць увагу на фатаграфіі, якія публікуюцца з таго месца, то выразна відаць, што ў быццам бы «сілавікоў» ні форма, ні налепкі СБУ не адпавядаюць тым узорам, у якіх сапраўды працуюць супрацоўнікі СБУ.

6 снежня пачало распаўсюджвацца відэа, на якім Арцёма Мілеўскага і ягонага агента Аляксандра Панкова нібыта затрымліваюць у кіеўскай рэстарацыі Boho людзі ў форме з надпісам «СБУ», якія паводзілі сябе дастаткова жорстка ў дачыненні да экс-футбаліста і ягонага прадстаўніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках