27 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заканчваюцца літары для аўтанумароў

12
У Менску заканчваюцца літары для аўтанумароў

Якія нумары будуць выдаваць?

Тыпы, віды і памеры рэгістрацыйных знакаў аўтамабіляў, якія цяпер дзейнічаюць у Беларусі, былі ўстаноўлены ў 2004 годзе. Пры гэтым, дагэтуль сапраўднымі лічацца рэгістрацыйныя знакі ранейшых узораў.

Але транспарту на дарогах краіны стала значна больш і спіс літар, якія можна выкарыстоўваць на рэгістрацыйных знаках аўтамабіляў, у Менску хутка скончыцца. У Дзяржаўтаінспекцыі расказалі, якія нумары будуць выдаваць пасля гэтага.

Стандарт рэгістрацыйных знакаў прадугледжвае прымяненне толькі 12 літар – A, B, E, I, K, M, H, O, P, C, T, X. Серыю нумароў з літарай Т у Менску пачалі выкарыстоўваць у І квартале 2018 года. Цяпер на легкавыя аўтамабілі ўжо выдаюць рэгістрацыйныя знакі з літарамі ТР. Кіроўцы занепакоіліся: спіс літар хутка скончыцца.

Паводле прагнозаў ДАІ, знакі для легкавых аўтамабіляў Менска (рэгіёну пад лічбай 7), скончацца не раней за 2024 год. Прадугледжваецца, што пасля 2026 года разгледзяць пытанне аб прымяненні для сталіцы аднаго з рэзервовых сімвалаў кода рэгіёну - 8 або 9.

Нагадаем, што з 1 ліпеня 2020 года ў Беларусі пачалі выдаваць асаблівыя рэгістрацыйныя знакі для электрамабіляў. Яны адрозніваюцца фарматам (замест першай лічбы - літара «Е») і зялёным колерам сімвалаў і акантоўкі. Тады ж колер сімвалаў кода краіны (BY) змянілі з чорнага на зялёны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках