27 красавiка 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго чакаюць шахцёры?

9
Чаго чакаюць шахцёры?

Неўзабаве ў крамах так не зробіш закупы, як раней, 15-га і 25-га.

У Польшчу на закупы сягоння так проста не з'ездзіш - мяжа зараз "на надзейным замку".

У Вільню або ў Друскенікі на выходныя не рванеш - суседзі сцяну будуюць.

Украіна сцягвае сілавыя падраздзяленні да беларускай мяжы - ужо і ў Чарнігаў з Хмяльніцкім на закупы не асабліва і рванеш.

"Белавія" распляжаная - з Менска ў Егіпет і Турцыю ўжо прамым рэйсам на адпачынак не даляціш.

Поўнамаштабныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да ААТ "Беларуськалій" уваходзяць у дзеянне. Уводзіцца прадуктовае эмбарга - незабаве ў крамах так не закупішся, як раней, 15-га і 25-га…

А ў набліжэйшай перспектыве работнікі "Белкалія" будуць выточваць запчасткі на свае іншамаркі ў токараў праз знаёмства - як на Кубе…

У перспектыве, калі нічога не памяняецца, шыкоўныя працяглыя адпачынкі ў чатырох сценах са “шчаслівымі” жонкамі, і дзецьмі, якія сядзяць днямі ў гаджэтах.

Ну і шыкоўным рацыёнам на стале, які складаецца з бульбы, салёных агуркоў, а таксама сала, калі паспеў адкласці запас у цвёрдай валюце.

Пытанне: “Чаго чакаюць шахцёры?”

Страйкам ААТ “Беларуськалій”, t.me

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках