27 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска вылецеў першы эвакуацыйны рэйс у Сірыю

10
З Менска вылецеў першы эвакуацыйны рэйс у Сірыю

На радзіму накіраваліся некалькі сотняў мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу.

Самалёт авіякампаніі Cham Wings вылецеў з Менска ў Дамаск раніцай 8 снежня. На борце 96 пасажыраў. Гэта эвакуацыйны рэйс для мігрантаў, якія раней прыбылі ў Беларусь па турыстычных візах і спрабавалі патрапіць у Заходнюю Еўропу, паведамляе «Радыё Свабода».

З невядомай прычыны вылет самалёта ў Сірыю адбыўся толькі а 8:24, хаця планаваўся на 3:30. Гэта першая авіяэвакуацыя ў Сірыю, раней адбылося 9 рэйсаў у Ірак.

На 9 снежня запланаваныя два эвакуацыйныя рэйсы ў Ірак.

На абодва палёты прызначаная ірацкая авіякампанія Iraqi Airways. Як пазначана ў раскладзе менскага аэрапорта, самалёт у Эрбіль вылеціць а 13:15, у Багдад - а 14:30. Рэйс, запланаваны ў Эрбіль на 8 снежня, скасаваны. Раней у кампаніі тлумачылі, што жадаюць набраць як мага больш людзей, каб паляцець з максімальнай загрузкай.

На тэрыторыі Беларусі прадаўжаюць заставацца тысячы мігрантаў, якія не страчваюць надзеі патрапіць у краіны Еўразвяза.

Захад абвінавачвае ў «міграцыйным крызісе» рэжым Лукашэнкі.

Усяго з 18 лістапада Беларусь пакінулі ўжо блізу 4 тысяч мігрантаў, дакладная лічба пакуль не вядомая. Згодна з афіцыйнай Варшавай, штурм польскай мяжы адбываецца пад кантролем беларускіх сілавікоў, якія дапамагаюць мігрантам парушаць законы, а план мігранцкага крызісу быў распрацаваны ў Маскве. Нягледзячы на эвакуацыйныя рэйсы, на мяжы штодзень фіксуюцца спробы незаконнага пераходу ад тых мігрантаў, якія яшчэ застаюцца ў Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках