27 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы галоўны рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук

8
Затрыманы галоўны рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук
СЯРГЕЙ САЦУК

Яго змесцяць у следчы ізалятар.

Галоўнага рэдактара выдання "Ежедневник" Сяргея Сацука затрымалі, яго змесцяць у следчы ізалятар, паведамляе БАЖ. Паводле яе інфармацыі, Сацука ўзялі пад варту пасля допыту ў старой справе.

Нагадаем, з сённяшняга дня сайт выдання «Ежедневник» ej.by перастаў адчыняцца з Беларусі і за мяжой. Дома ў Сацука адбыўся ператрус, яго адвезлі ў Следчы камітэт.

У канцы сакавіка мінулага года Сяргея Сацука затрымаў паводле падазрэння нібыта ў атрыманні хабару Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. На яго пачалі крымінальную справу. Паводле версіі КДК ён нібыта прыняў 5 тысяч даляраў за напісанне і публікацыю на сайце «Ежедневник» артыкула, які «змяшчае кампраметацыйныя звесткі ў дачыненні да канкурэнтаў суб'екта гаспадарання – кампаніі «Анімед». 4 красавіка яго вызвалілі з-пад варты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках