2 траўня 2024, Чацвер, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыпендыяту «фонду Лукашэнкі» Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі

18
Стыпендыяту «фонду Лукашэнкі» Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі
АРЦЁМ БАЯРСКІ

Вяла працэс суддзя Алена Шылько, дзяржабвінавачанне прадстаўляла Вольга Дзіндзілевіч.

20-гадовага палітвязня былога студэнта хімфака БДУ і чатыры разы стыпендыята спецыяльнага «фонду Лукашэнкі» ў падтрымцы таленавітай моладзі Арцёма Баярскага асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Хлопца абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Пра вердыкт суда паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Судовыя пасяджэнні ў справе маладога чалавека праходзілі з 29 лістапада сёлета.

На хадайніцтва пракурора суд зрабілі закрытым. Вяла працэс суддзя Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачанне прадстаўляла Вольга Дзіндзілевіч.

Арцём Баярскі — былы студэнт другога курса хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пераможца алімпіяд у хіміі, стыпендыят «фонду Лукашэнкі» ў падтрымцы таленавітай моладзі. Першы раз Арцёма затрымалі 16 лістапада 2020 года пасля маршу пажылых людзей. Тады яму вынеслі 15 содняў арышту.

У сакавіку ўжо сёлета па студэнта Баярскага прыйшлі ў інтэрнат. «Суседзяў - на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма», - абмяркоўвалі ў студэнцкіх чатах затрыманне хлопца.

Суд прайшоў у Доме правасуддзя, Арцёма прысудзілі да 25 содняў адміністрацыйнага арышту. Ён мусіў выйсці на волю 18 красавіка, але стала вядома, што Баярскага затрымалі паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Падчас допыту Арцём паведаміў адвакату, што яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах, прымушаючы прызнацца, што ён з'яўляецца адміністратарам тэлеграм-канала і чату «Мая краіна Беларусь».

Гэтае відэа з «прызнаннямі» потым было апублікаванае 25 сакавіка ў тэлеграм-канале шалёнага прапагандыста СТВ Рыгора Азаронка.

- Калі Арцёма першы раз затрымалі пасля маршу, то яго збілі ў бусе, у які яго закінулі невядомыя людзі. Пры чым затрымалі тады, калі ён амаль дайшоў да свайго інтэрната. Гэта стала для яго моцным псіхалагічным узрушэннем. Пасля выхаду на волю ён доўгі час баяўся кожнага цёмнага мікрааўтобуса, які праязджаў паблізу. Другое адміністрацыйнае затрыманне стала поўнай нечаканасцю. Гэта было прыкладна а 6-й раніцы ў інтэрнаце на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Тады яго забралі за нібыта вывешаны сцяг на акне інтэрната на 11 паверсе. Ніякага сцяга не тое што на акне, а нават у пакоі не было. Відэа, якое адбылося пасля затрымання, у тэлеграм-канале Азаронка было наймацнейшым ударам для ўсёй сям'і, — расказвала маці Арцёма Вольга.

«Калі Баярскі А. Ю. ляжаў на падлозе, супрацоўнік наступіў сваімі нагамі на ногі Баярскага А. Ю. у ніжняй частцы. Ад яго дзеянняў у Баярскага А. Ю. з'явіліся сінякі ў вобласці ягадзіц», - гаворыцца ў пастанове аб адмове ў распачынанні справы ў дачыненні да супрацоўніка ГУБАЗіК, які збіваў Арцёма.

Праваабаронцы прызналі Арцёма Баярскага палітвязнем. У чэрвені таленавітага студэнта адлічылі з універсітэта. У верасні стала вядома, што Арцём Баярскі залічаны на бакалаўрскую праграму «біятэхналогія» ў Каўнаскі ўніверсітэт Вітаўта Вялікага. Працягнуць сваё навучанне хлопец зможа, калі будзе на волі.

Увосень сёлета некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў Расейскай акадэміі навук падпісалі адкрыты ліст з просьбай вызваліць з-пад варты Арцёма Баярскага.

Ліст быў адрасаваны генеральнаму пракурору Беларусі Андрэю Шведу і старшыні Менскага гарадскога суда Таццяне Тупік. Пад ім падпісалася шэсць прафесараў, 15 акадэмікаў і 26 чальцоў-карэспандэнтаў РАН.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках