27 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя разагналася: у Беларусі ўвялі жорсткае рэгуляванне коштаў прадуктаў і лекаў

15
Інфляцыя разагналася: у Беларусі ўвялі жорсткае рэгуляванне коштаў прадуктаў і лекаў

Дакіраваліся.

Урад увёў істотныя абмежаванні ў росце коштаў сацыяльна значных тавараў і некаторых лекаў. Так, да канца лютага вытворцам, пастаўшчыкам і гандлю забаранілі падымаць кошты, а з 1 сакавіка - не больш, чым на 0,2% за месяц, піша tut.by.

Нагадаем, такую пастанову ўводзілі ў 2020 годзе (абмежаванне ў росце коштаў было да 0,5% за месяц), што ўзрушыла рынак, пасля чаго яго скасавалі. Цяперашняй пастанове чыноўнікаў папярэднічала падвышэнне ПДВ на лекі, медычныя вырабы і некаторыя прадукты, у тым ліку праз гэта выраслі раздробныя кошты, а гадавая інфляцыя ў студзені разагналася яшчэ больш, чым у снежні.

Раней ва ўрадзе, агучваючы планы на 2021 год, казалі, што маюць намер жорстка кантраляваць цэны і імпарт, але запэўнівалі, што рабіць гэта будуць «эканамічнымі метадамі, якія не забароннымі».

Што змянілі чыноўнікі

Паводле пастановы ўрада юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і ІП, якія вырабляюць, увозяць або прадаюць на ўнутраны рынак сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці забаранілі падвышаць цэны да канца лютага (у параўнанні з тымі, якія дзейнічалі на 24-га гэтага месяца). Пры адсутнасці тавараў на гэтую дату - на папярэднюю дату без уліку зніжкі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 100 «Аб часовых мерах стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці».

З 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай

неабходнасці не можа перавышаць 0,2% на месяц. За аснову бярэцца кошт на гэтыя тавары на апошні дзень папярэдняга месяца (а калі гэтага тавару не было ў наяўнасці, то за аснову бярэцца тавар той жа разнавіднасці і расфасоўкі).

Падвышэнне коштаў вышэй як 0,2% на месяц дапускаецца толькі на ўзгадненне з камісіяй у пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.

Чыноўнікі тлумачаць, што ўводзяць гэту непапулярную пастанову для «стабілізацыі цэнавай сітуацыі на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці і насычэння імі спажывецкага рынку».

Пра якія тавары і лекі гаворка

Абмежаванні ў росце коштаў уводзяцца на прадукты і нехарчовыя тавары, якія ўваходзяць у спіс сацыяльна значных. Усяго 62 пазіцыі. Сярод іншага гэта рыс, грэчка. аўсянка, груца, проса, хлеб, макароны, ялавічына, свініна, некаторыя каўбасы, жывая рыба, некаторыя малочныя прадукты, яйкі, бульба, распушчальная кава, гарбата, цукар, соль, мыла, туалетная папера, падпаскі, запалкі.

У спісе лекаў, на якія абмежавалі падвышэнне коштаў, было 50 пазіцый. Сярод іншага гэта Амаксіцілін, Азітраміцін, Анальгін, Арпетол, Ксілін, Амепразол, Эсенцыкапс. У спісе значацца пэўныя вытворцы гэтых лекаў.

Хто будзе адказваць за выкананне даручэння ўрада

Мінсельгасхарч, Міністэрства аховы здароўя, «Белдзяржхарчпрам», іншыя рэспубліканскія дзяржаўныя органы і дзяржаўныя арганізацыі, якія падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручылі «прыняць меры для выканання гэтай пастановы і забяспечыць пастаўкі ў гандлёвыя аб'екты і аптэкі пад патрэбнасць унутранага рынку прадукцыі, што вырабляецца падначаленымі арганізацыямі». Пры гэтым трэба «прыняць сістэмныя меры для аналізу і маніторынгу цэн па ўсяму ланцужку іх фармавання (ўстанаўлення), выдаць лакальныя прававыя акты аб арганізацыі работы для стабілізацыі цэн з усталяваннем выразнай сістэмы кантролю і ацэнкі работы кадраў».

МАРГ і Міністэрства аховы здароўя пры неабходнасці павінны карэктаваць асартыментны пералік тавараў і лекаў, якія абавязкова павінны быць у продажы.

Як такую пастанову прымалі ў 2020-м і што з гэтага (не) выйшла

Каб стабілізаваць сітуацыю на спажывецкім рынку, урад у пачатку красавіка мінулага года абмежаваў рост коштаў у вытворцаў, імпарцёраў і раздробнага гандлю 0,5% на месяц. Пры гэтым асартымент, паводле планаў уладаў, не павінен быў скараціцца. Удзельнікі рынка казалі, што выканаць гэтыя патрабаванні вельмі складана, у тым ліку праз рост курсу даляра.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках