27 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі выявілі старадаўні залаты пярсцёнак з пячаткай, які захоўвае важную тайну

4
У Брытаніі выявілі старадаўні залаты пярсцёнак з пячаткай, які захоўвае важную тайну

Пярсцёнак вялікі нават для мужчынскага вялікага пальца.

У Брытаніі выявілі пярсцёнак з залатой пячаткай 400-гадовай даўніны.

Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Пярсцёнак знайшоў 64-гадовы гандляр рыбай, які займаецца пошукам металу, на тэрыторыі маёнтка Castern Hall, унесенага ў спіс помнікаў архітэктуры II катэгорыі. Мужчына палічыў за найлепшае застацца невядомым.

Знаходка датуецца прыкладна 1600-1650 гадамі. На залатым пярсцёнку ёсць блакітны камень і выразаныя ініцыялы GL. Таксама на ім выгравіраваныя тры свечкі. Паводле інфармацыі экспэртаў, яго ўладальнікам быў Джэфры Ло са шляхетнай сям'і, які памёр у 1637 годзе. Вядома, што пасля смерці паміж ягонымі сваякамі завязалася барацьба за спадчыну. Таму пярсцёнак маглі закапаць для развязання спрэчкі.

«Мы падазраём, што кольца магло быць закапанае наўмысна, бо яно было схаванае пад вялікім круглым каменем, што зрабіла яго закапаным скарбам, а не кольцам, якое проста ўпала з нечага пальца», - сказаў Адам Стэйплс, ацэншчык кампаніі Hansons.

Пярсцёнак вялікі нават для мужчынскага вялікага пальца. Магчыма, яго насілі паверх пальчаткі.

Знаходку выставяць на аўкцыён. Яе ацанілі на 35-42 тысячы даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках