27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці адкрылі новае радовішча нафты

10
У Гомельскай вобласці адкрылі новае радовішча нафты
фота: Belsat.eu

Папярэднія запасы перавышаюць паўмільёна тон.

У Гомельскай вобласці адкрылі новае радовішча нафты. Новае радовішча атрымала назву «Усходне-Ізбыньскае». Яно адкрытае ў цэнтральнай зоне Прыпяцкага прагіну, гэта Хойніцкі раён, паведамляе АНТ.

Прыпяцкі прагін, як паказалі нядаўнія даследаванні, багаты на вуглевадароды. Мінулай вясной тут ужо знаходзілі нафту. На новым радовішчы пакуль прабурылі толькі адну свідравіну. На чарзе яшчэ трынаццаць.

Паклады вуглевадародаў знаходзяцца на глыбіні звыш 4-х кіламетраў. Лабараторныя даследаванні паказалі, што сыравіна мае выдатныя характарыстыкі.

- Прыток нафты - 20 кубічных метраў за дзень. Папярэднія запасы перавышаюць паўмільёна тон. Нафта добрай якасці. Мы разлічваем, што гэтыя праекты ў перспектыве прынясуць нам добрую прыбытковасць, дазволяць сфармаваць станоўчую дынаміку прыросту якасных запасаў нафты і, што самае галоўнае, дазволяць павялічваць штогод гадавыя аб'ёмы здабычы нафты ў Беларусі, - кажа намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Беларуснафта» Пётр Поўжык.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках