27 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роўна год таму каранавірус прыйшоў у Беларусь

4
Роўна год таму каранавірус прыйшоў у Беларусь

За гэты час улады здзейснілі жахлівае злачынства праз бяздзейнасць і ўтойванне маштабаў эпідэміі.

Год таму эпідэмія каранавірусу прыйшла ў Беларусь. 27 лютага тэсты, праведзеныя ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавірусу ў іранскага студэнта, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Хлопца звалі Парс. Яго, сваякоў і знаёмых ізалявалі.

Потым успыхнуў асяродак у Віцебску, у абласны цэнтр хваробу прывезлі з Мілана з дызайнерскай выставы.

Першай афіцыйнай ахвярай уважаецца акцёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску Віктар Дашкевіч, памерлы 30 сакавіка ва ўзросце 75 гадоў.

Гэта пра яго нелегітымны сказаў: «Паступіў з цяжкай пнеўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго. Мы падазраем, што акрамя пнеўманіі і іншых хваробаў, быў і гэты вірус COVID-19. Мы ж прасілі. Яму заўтра будзе 80 гадоў, чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы і тым больш працуеш? (...) Жонка здаровая, яна ж з мужам жыла, дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён, небарака, не вытрымаў».

Паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, за год зафіксавана 284 500 выпадкаў каранавірусу, памерлі 1957 чалавек. Статыстыка Міністэрства аховы здароўя ўвесь час крытыкуецца.

Беларусь у ліку краінаў, якія «грашаць» недаўлікам колькасці памерлых больш за ўсё. Горшая сітуацыя толькі ва Узбекістане.

Лік залішняй смяротнасці можа дазволіць высветліць рэальны лік ахвяраў каранавірусу ў Беларусі.

Паводле звестак аднаго з даследаванняў, улады прыніжаюць смяротнасць у 14,7 разоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках