27 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хацеў, каб Беларусь стала вольнай»: Сёння – дзень памяці Барыса Нямцова

4
«Хацеў, каб Беларусь стала вольнай»: Сёння – дзень памяці Барыса Нямцова

Палітык быў вялікім сябрам нашай краіны.

Сёння – гадавіна забойства расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Яркі, шчыры і сапраўдны, Нямцоў быў моцнай і харызматычнай асобай. Улады РФ яго баяліся за тое, што казаў праўду і не выбіраў словаў, нават калі гаворка ішла пра Пуціна. Нямцоў не баяўся гаспадара Крамля, вёў антыпуцінскую рыторыку і быў вялікім сябрам Беларусі.

«Я вельмі хачу, каб Беларусь стала вольнай, і магу сказаць, чаму: таму што, калі вы станеце вольнымі, то ў Расеі таксама будзе шанец стаць вольнай. Я мяркую, што ў вас, нягледзячы на драматызм шматгадовай гэтай дыктатуры, шанцаў стаць дэмакратычнай еўрапейскай краінай, годнай і незалежнай, больш, чым у Расеі. Па-першае, таму што ў вас няма імперскага комплексу з відавочных прычынаў, па-другое, вы абсалютнае сэрца Еўропы... Акрамя таго, усё ж такі народ адукаваны, Еўропа зусім блізка... Карацей кажучы, калі ў вас атрымаецца, то і ў нас атрымаецца», – заявіў Барыс Нямцоў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» ў Менску 24 красавіка 2013 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках