27 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

887 беларускіх гісторыкаў заступіліся за бел-чырвона-белы сцяг

11
887 беларускіх гісторыкаў заступіліся за бел-чырвона-белы сцяг

Сярод падпісантаў - 21 доктар навук, 108 кандыдатаў і дактароў філасофіі.

887 гісторыкаў адправілі заяву ў Генпракуратуру, парламент і Інстытут гісторыі НАН з нагоды ініцыятывы забараніць нацыянальны БЧБ-сцяг, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook гісторык Алесь Смалянчук>.

У сваёй заяве гісторыкі падрабязна патлумачылі, чаму для забароны БЧБ-сцяга няма ніякіх падстаў, і настойваюць на тым, што прапагандысты, што ініцыявалі і якія ўдзельнічаюць у кампаніі дыскрэдытацыі нацыянальнага сцяга, павінны панесці адказнасць.

Сярод падпісантаў - 21 доктар навук, 108 кандыдатаў і дактароў філасофіі.

«Агульная колькасць падпісантаў перавысіла 3 тысячы, але на сайце мы наважылі пакінуць імёны толькі тых, хто так ці інакш звязаны з гісторыяй як навукай або вучэбнай дысцыплінай альбо займаецца краязнаўствам», - растлумачыў Смалянчук.

На сайце «Наш сцяг» можна ўбачыць прозвішчы ўсіх падпісантаў. Вось што гаворыцца ў заяве:

— У сувязі з разгортваннем рэжымам А. Лукашэнкі прапагандысцкай кампаніі забароны ў Рэспубліцы Беларусь бела-чырвона-белага сцяга мы, беларускія гісторыкі, заяўляем:

Бела-чырвона-белы сцяг з’яўляецца нацыянальным і дзяржаўным беларускім сімвалам. Ён быў ухвалены ў 1917 годзе ўсімі беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі і стаў дзяржаўным у 1918 годзе, напрыканцы Першай сусветнай вайны, калі новыя краіны, якія ўзніклі на руінах імперыяў, зацвярджалі свае дзяржаўныя сімвалы. Наша нацыянальная дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка прыняла дзяржаўны герб — старажытную Пагоню і дзяржаўны сцяг — бела-чырвона-белага колераў, адпаведных беларускім народным і гістарычным традыцыям…

Выкарыстанне калабарантамі нацыянальных сімвалаў у часы Другой святовай вайны было звычайнай справай у Еўропе і не можа весці да іх дыскрэдытацыі. Мы бачым, як дзяржавы з падобным гістарычным досведам, як, напрыклад, Расія, Украіна, Францыя, Літва, Латвія, Харватыя, Нарвегія, Данія ды іншыя шануюць свае нацыянальныя сцягі.

У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бела-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе менавіта пад ім прыносіў прысягу новаабраны прэзідэнт Лукашэнка.

Сённяшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сімвала Беларусі бела-чырвона-белага-сцяга не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства і распальвання варажнечы паміж грамадзянамі Беларусі.

Арганізатары і ўдзельнікі гэтай кампаніі павінны панесці адказнасць не толькі перад дом гісторыі, але і юрыдычную.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках