27 красавiка 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, якія арганізмы з Зямлі змогуць выжыць на Марсе

6
Навукоўцы распавялі, якія арганізмы з Зямлі змогуць выжыць на Марсе

Даследнікі праверылі ўстойлівасць мікраарганізмаў да марсіянскіх умоваў.

Некаторыя мікраарганізмы з Зямлі могуць выжыць на паверхні Марса. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты NASA і Нямецкага аэракасмічнага цэнтра. Вынікі іх сумеснага даследавання апублікаваныя ў часопісе Frontiers in Microbiology, піша «Вокруг света».

Даследнікі праверылі ўстойлівасць мікраарганізмаў да марсіянскіх умоў, запусціўшы іх у стратасферу Зямлі. Матэрыял для даследавання - грыбкі і бактэрыі - быў змешчаны ў спецыяльны кантэйнер MARSBOx, які з дапамогай аэрастата паднялі на вышыню блізу 38 кіламетраў над паверхняй Зямлі, дзе ўзровень радыяцыі адпавядае ўмовам на паверхні Марса. У час гэтага падарожжа нават пад уздзеяннем моцнага ўльтрафіялетавага выпраменьвання змаглі выжыць споры чорнай цвілі (лац. Aspergillus niger). Гэтыя грыбы раней знаходзілі на Міжнароднай касмічнай станцыі.

Разуменне ўстойлівасці арганізмаў да касмічных падарожжаў жыццёва важна для поспеху будучых місій. Як тлумачаць спецыялісты, пры пошуку пазаземнага жыцця патрэбна ўпэўненасць у тым, што мікраарганізмы, якія тэарэтычна могуць быць выяўленыя на іншай планеце, не прыбылі з Зямлі, напрыклад, з зондам. Акрамя гэтага, арганізмы з Зямлі могуць паўплываць на здароўе сябраў доўгатэрміновых місій.

«У рамках доўгатэрміновых місій на Марс з экіпажам нам трэба ведаць, як звязаныя з чалавекам мікраарганізмы выжывуць на Чырвонай планеце, бо некаторыя з іх могуць уяўляць небяспеку для здароўя астранаўтаў, - кажа Катарына Сімс (Katharina Siems) з Нямецкага аэракасмічнага цэнтра. - Акрамя таго, некаторыя з іх могуць быць неацэнныя для асваення космасу. Яны могуць дапамагчы нам вырабляць прадукты харчавання і матэрыялы незалежна ад Зямлі, што будзе мець вырашальнае значэнне ўдалечыні ад дома»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках