10 жнiўня 2026, панядзелак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія пабы знішчылі піва на мільёны даляраў

6
Брытанскія пабы знішчылі піва на мільёны даляраў

На такі крок пабы і бары пайшлі праз карантын.

Пабы і бары Вялікабрытаніі з пачатку пандэміі знішчылі 87 мільёнаў пінт піва, што адпавядае 331 мільёну фунтаў стэрлінгаў (453 мільёна даляраў) недаатрыманага прыбытку. Пра гэта паведаміла Брытанская асацыяцыя піва і пабаў (BBPA).

Праз карантын брытанскім пабам давялося выліць незапатрабаванае піва. Асацыяцыя заклікала ўрад краіны падоўжыць зніжэнне ПДВ для сектара, а таксама знізіць мыты на піва. Брытанскія пабы плацяць падатак за продаж напою ў 11 разоў большы, чым у Нямеччыне ці Гішпаніі. Без дзяржаўнай падтрымкі ўстановы не змогуць выжыць, а хваля банкруцтваў будзе непазбежнай, адзначылі ў арганізацыі.

Раней стала вядома, што ўлады Вялікабрытаніі гатовыя вылучыць 40 мільёнаў фунтаў (54 мільёны даляраў) пабам, якія былі вымушаныя зачыніцца на час локдаўна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках