27 красавiка 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяпер нас большасць

Цяпер нас большасць
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Лідар беларускай апазіцыі захапляецца беларусамі, якія прадаўжаюць барацьбу ўжо сем месяцаў.

Жонка лідара беларускай апазіцыі і палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч апублікавала ў «Фэйсбуку» ягоны чарговы ліст:

- Безумоўна, сачу за падзеямі, наколькі гэта магчыма. Ужо нішто не здзіўляе ў дзеяннях улады супраць пратэстоўцаў. Тым больш павагі выклікаюць тыя, хто сем месяцаў прадаўжае барацьбу, не зважаючы на высокі кошт такой пазіцыі.

Такой працяглай барацьбы ў нас не было ўжо 20 гадоў. Вулічная барацьба за незалежнасць 1996-2000 гадоў доўжылася чатыры гады, былі праведзеныя дзясяткі дэманстрацый. Але яны праводзіліся радзей, чым цяпер. Бо тады інтэрнэт не быў распаўсюджаны, каб сабраць людзей, трэба было распаўсюджваць улёткі і плакаты.

Пасля Маршу Свабоды 1999.10.17 года ўлада адступіла і адмовілася ад «інтэграцыі на ўсякіх умовах». Тады краіну ўдалося выратаваць. А цяпер яе так проста ўжо не прададуць - не дамо.

Цяпер нас большасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках