10 траўня 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЦАР разбіўся гелікаптэр з наймітамі «Вагнера»

У ЦАР разбіўся гелікаптэр з наймітамі «Вагнера»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Катастрофа адбылася ў цэнтры горада Бозума.

У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) разбіўся верталёт з расейскімі наймітамі. Пра гэта сёння, 2 сакавіка, паведаміла «Сorbeau News». Паводле інфармацыі выдання, катастрофа адбылася 27 лютага ў цэнтры горада Бозума непадалёк ад ракі Каялі.

Баявы расейскі верталёт ляцеў на малой вышыні. Што стала прычынай падзення, не паведамляецца. За катастрофай назірала група наймітаў РФ, якая пасля кінулася ратаваць экіпаж. Праз некалькі хвілін яны падпалілі пакінутыя часткі верталёта і пачалі адступаць ад месца здарэння. Ніводзін чалец экіпажа не пацярпеў.

Варта адзначыць, што на баку ўзброеных сіл ЦАР супраць паўстанцаў ваююць найміты з прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», пра што паведамляюць мясцовыя СМІ. Расея накіравала ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку свой кантынгент на просьбу ўладаў у снежні 2020 года ў якасці вайсковых інструктараў. Аднак расейскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях на баку ЦАР, заўважылі разам з наймітамі з Руанды непадалёк ад сталіцы рэспублікі Бангі. Паводле інфармацыі мясцовых агенцтваў навін, страты ПВК «Вагнера» за час канфлікту складаюць больш за дзясятак чалавек.

Дадамо, што з 2012 года ў ЦАР прадаўжаецца вайна паміж групамі паўстанцаў і дзейным урадам, сілы якога падтрымліваюць міратворцы ААН. Акрамя ўдзелу ў канфлікце, ПВК «Вагнера», паводле інфармацыі BBC, вядзе здабычу каштоўных камянёў у рэспубліцы і праяўляе цікавасць да залатых капальняў і дрэваапрацоўчага бізнэсу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках