27 красавiка 2024, Субота, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будучае падзенне коштаў нафты адаб'ецца на курсах валют

2
Як будучае падзенне коштаў нафты адаб'ецца на курсах валют

Таксама экспэрты прадказваюць падаражанне коштаў паліва ў Беларусі.

Кошт нафты, які апошнім часам актыўна падвышаўся, пачынае падаць. З чым гэта звязанае і як можа адбіцца на валютным рынку? Змена нафтавых коштаў звычайна асабліва адчувальная, напрыклад, для расейскага рубля, але ці можна ўважаць гэтую залежнасць за абсалютна наўпроставую? Пра гэта ў каментары Myfin.by распавёў старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб.

- У лютым кошт нафты ўстойліва рос. За гэты час ён прайшоў шлях з адзнакі 54,7 даляра да 66,7 даляра за барэль маркі Brent. Лакальнага максімуму нафту дасягнула ў мінулы чацвер. Пры гэтым яна вярнулася практычна да значэнняў самага пачатку мінулага года, адыграўшы ўсё сваё падзенне, звязанае з COVID. Аднак вось з гэтага цяперашняга ўзроўню - 66,7 даляра - нафта разгарнулася і пайшла ўніз.

Чым абумоўленае зніжэнне кошту нафты?

Звязанае гэта, відавочна, з чаканнем пасяджэння ОРЕС+, якое будзе праходзіць у сераду - чацвер, 3-4 сакавіка. Па-першае, на гэтым пасяджэнні можа быць зменшанае Ўзгодненае скарачэнне здабычы нафты. Па-другое, Савудаўская Арабія часткова або цалкам адмовіцца ад скарачэння здабычы, якую яна ўзяла на сябе добраахвотна (па-за рамкамі пагаднення ОРЕС+). Гаворка ідзе аб добраахвотным скарачэнні Савудаўскай Арабіяй здабычы на 1 млн барэляў на дзень.

Уласна кажучы, вось гэтыя трывожныя чаканні штурхаюць нафту ўніз. Увесь люты яна рухалася ў рамках прыгожага ўзыходзячага канала. Даслоўна ў панядзелак, 1 сакавіка, нафта пакінула гэты ўзыходзячы канал і выйшла з яго ўніз. Гэта кажа нам, як мінімум, аб карэкцыі, як максімум - пра тое, што ўзыходзячы рух скончаны, і цяпер можна чакаць зніжэння.

Найбліжэйшай мэтай на гэтым руху ўніз можа быць узровень 61,4 даляра за барэль маркі Brent. У выпадку, калі краіны ОРЕС+ наважаць сур'ёзна нарасціць здабычу, то Brent можа вярнуцца да ўзроўняў, адкуль стартавала лютаўскае ралі, - гэта значыць, да значэння 54,7 даляра за барэль.

Як адрэагуе рубель?

Калі казаць пра ўплыў нафтавых коштаў на расейскі рубель, то на першы погляд тут усё досыць відавочна. Рубель станоўча рэагуе на рост нафты, адмоўна - на яе зніжэнне. Але гэтая залежнасць не такая наўпроставая і не вельмі лінейная. Гэта значыць, і на рост, і на падзенне нафты расейскі рубель рэагуе не прапарцыйна змене нафты, а больш сціпла. Так што не варта чакаць, што, скажам, рост нафты на 10% прыводзіць да ўмацавання рубля на 10% і наадварот.

Гэта звязанае з так званым бюджэтным правілам, якое дзейнічае ў Расеі. Калі нафта моцна расце і валютны прыбытак нафтаэкспарцёраў павялічваецца, расейскае Мінфінансаў больш актыўна набывае валюту, тым самым не даючы ёй моцна патаннець. У зваротнай сітуацыі, калі нафта таннее і валютны прыбытак у нафтаэкспарцёраў зніжаецца, расейскае Мінфінансаў менш набывае валюты і, адпаведна, «замінае» яе моцнаму падаражанню.

Таму, калі будзе зніжэнне кошту нафты, гэта пацягне за сабой падзенне расейскага рубля, але не такое валацільнае ды і ў меншых прапорцыях, чым патаненне нафты.

Бензін прадоўжыць даражэць

Што датычыцца росту коштаў бензіну на нашым унутраным рынку, то, зразумела, што ён на зайздрасць рэгулярна будзе даражэць - калі кожны тыдзень на капейку, калі не кожны. Канкрэтна рост коштаў спрагназаваць складана, бо гэты рух, як мы ўжо адзначалі раней, ідзе паводле нейкіх сваіх законаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках