Саша Філіпенка: Мы збярэмся каля стэлы, дзе адбудзецца грандыёзны мільённы канцэрт
12- 21.03.2021, 10:53
- 12,850
А на будынак урада вернецца «Пагоня».
Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка расказаў у «Фэйсбуку» пра хуткі «дзень вялікага корку» ў Беларусі:
– Я бачу, як многія мае сябры цяпер сумуюць, таму хачу нагадаць толькі, што зусім хутка наступіць дзень вялікага корку, калі ўсе мы паедзем у аэрапорт, каб сустрэць блізкіх, якія супраць волі пакінулі краіну.
І мы збярэмся каля стэлы, дзе адбудзецца грандыёзны мільённы канцэрт! І мы прыйдзем з роднымі сцягамі, і разам з намі будуць спяваць і N.R.M, і Naviband, і Міхалок! І мы праспяваем усе нашы ўлюбёныя песні, і на сцэну падымуцца хлопцы, якія так доўга былі ў турмах, і мы будзем пляскаць ім! І мы будзем пляскаць і Машы, і Саню Васілевічу, і мы не забудземся на іншых! І мы не забудземся пра хвіліну маўчання, і мы ўспомнім і Рамана, і Мікіту, і іншых Герояў! І мільён будзе маўчаць...
І пасля мы адарвемся толькі на вялікі экран, на якім у наўпростым эфіры на будынак урада вернецца «Пагоня», і мы праспяваем наш Гімн, і мы закрычыць, і ўсміхнемся, і заплачам, і хлапчукі, і дзяўчаткі, і хлопцы, якія яшчэ не вызначыліся, але ўжо дакладна ведаюць, што гэты світанак яны сустрэнуць каля стэлы, дзе больш не будзе ні бусікаў, ні ціхароў, ні калючага дроту, але будзе велізарны Сцяг, які мы ўжо прыносілі сюды!
І мы будзем спяваць, і мы ахрыпнем! І толькі рана ранкам мы разыдземся па дамах, і ва ўсіх нас (чаго ўжо тут хаваць) у гэтую раніцу будзе балець галава, таму што мы вып'ем так шмат шампанскага, што ў Новай краіне здарыцца першы дэфіцыт! І Нёман нашага шчасця выйдзе з берагоў! І мы ўсміхнемся новаму дню! І ўсё гэта будзе так хутка, што цяпер цалкам дакладна і ні ў якім разе нельга сумаваць!