7 траўня 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя прэм'ер-міністра Вугоршчыны Орбана выйшла з групы ЕНП у Еўрапарламенце

Партыя прэм'ер-міністра Вугоршчыны Орбана выйшла з групы ЕНП у Еўрапарламенце
ВІКТАР ОРБАН
ФОТА: GETTYIMAGES

Яе збіраліся адтуль выгнаць.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў пра выхад ягонай партыі "Фідэс" з групы Еўрапейскай народнай партыі пасля прыняцця змяненняў у яе правілы, якія дазваляюць выключыць "Фідэс".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на 444.hu.

Ліст Віктара Орбана да лідара ЕНП быў апублікаваны амаль адразу пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра вынікі галасавання – змены падтрымалі большасцю ў 84 галасы.

Новыя правілы прыпынення паўнамоцтваў чальцоў групы павінны дазволіць ЕНП выключыць з сваіх шэрагаў усю "Фідэс", а не асобных дэпутатаў.

"Змены ў правілах групы ЕНП – відавочна варожы крок супраць Фідэс і нашых выбарнікаў. Абмежаванне магчымасці нашых еўрапарламентарыяў выконваць свае абавязкі як выбраных чальцоў Еўрапарламента пазбаўляе вугорскіх выбарнікаў іх дэмакратычных правоў... Таму кіроўны орган Фідэс пастанавіў неадкладна выйсці з групы ЕНП", – гаворыцца ў ім.

Пакуль невядома, як далей будзе дзейнічаць "Фідэс" у Еўрапарламенце – незалежна ці далучыцца да іншай фракцыі.

Стасункі "Фідэс" і ЕНП доўгі час былі няпростымі праз нападкі афіцыйных асобаў "Фідэс" на лідараў і палітыку ЕНП, а таксама праз непакой з нагоды вяршэнства закону ў Вугоршчыне.

"Фідэс" была адхіленая ад сяброўства ў ЕНП з сакавіка 2019 года, але яе еўрадэпутаты застаюцца часткай групы ЕНП у Еўрапейскім парламенце, нягледзячы на спробы некаторых чальцоў-цэнтрыстаў іх выгнаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках