27 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска заступіліся за лекара, які распавёў праўду пра COVID-19

3
Жыхары Віцебска заступіліся за лекара, які распавёў праўду пра COVID-19
УЛАДЗІМІР МАРТАЎ

Яны патрабуюць не звальняць Уладзіміра Мартава.

Жыхары Віцебска маюць намер звярнуцца ў галоўную ўправу аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама з просьбай не звальняць загадчыка аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі БХМД Уладзіміра Мартава. Ужо створаная электронная петыцыя, цяпер ідзе збор подпісаў, паведамляе "Еўрарадыё".

"Мы думаем, што ў XXI стагоддзі звальненне за праўду бесчалавечнае!", - кажуць аўтары петыцыі.

3 красавіка ў Мартава заканчваецца кантракт. Адміністрацыя шпіталя праінфармавала ўжо лекара, што працягваць кантракт з ім не будуць.

У першую хвалю COVID-19 Мартаў публічна і сумленна распавядаў пра сітуацыю ў шпіталі - пра тое, што дзяржава фактычна кінула медыкаў сам-насам з нявывучанай хваробай, а са сродкамі аховы дапамагаюць пераважна валанцёры.

Аўтары петыцыі перакананыя, што Мартава звальняюць за ягоную сумленную і адкрытую пазіцыю.

"На наш погляд, гэта было зроблена з той прычыны, што Уладзімір Юр'евіч Мартаў стаў адным з першых лекараў у Беларусі, хто яшчэ ў красавіку 2020 года, калі ўлады ўпэўнівалі, што ніхто ад COVID-19 у нас не памірае, не пабаяўся заявіць, што праблема ёсць і яна сур'ёзная", гаворыцца ў звароце да управы здароўя.

Аўтары петыцыі просяць аднавіць лекара на пасадзе. Мартаў працуе лекарам блізу 30 гадоў, з красавіка 2016 года ён узначальвае аддзяленне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.

На раніцу чацвярга пад петыцыяй падпісаліся больш за 900 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках