27 красавiка 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Падзенне рэжыму сто адсоткаў адбудзецца, яно непазбежнае

1
Меркаванне: Падзенне рэжыму сто адсоткаў адбудзецца, яно непазбежнае
фота: tut.by

Уявіце краіну, у якой улады адключылі электрычнасць.

Чытач Telegram-канала "Баста!" падзяліўся сваім меркаваннем пра тое, што адбываецца ў Беларусі:

- Уявіце краіну, у якой улады адключылі электрычнасць. Ёсць шмат людзей, якім яна проста патрэбная. Ёсць людзі, якія кажуць, што і без святла ім будзе нармальна, ёсць тыя, хто проста спрабуе прыстасоўвацца і купляе сабе генератары і дынама-машыны. Усіх нязгодных з адключэннем кідаюць у турму, збіваюць. Шмат хто баіцца. І краіна так жыве. Жыве не так, як яе суседзі. Паміж ёй і суседзямі адбываецца разрыў ва ўзроўні жыцця.

Тыя, хто прыстасоўваўся, пачаў разумець, што генератары і дынама-машына, гэта не выйсце. Тыя, хто крычаў, што і без святла добра, аднойчы патрапіўшы ў шпіталь зразумелі, што вельмі многія апараты працуюць толькі тады, калі ёсць тая самая непатрэбная ім электрычнасць. Але ўлада ні пры якіх абставінах не збіраецца яе ўключаць.

А вось зараз пытанне. Ці ёсць будучыня ў гэтай дзяржавы і колькі ўлада зможа ўтрымлівацца? Так, можа здацца, што для прыкладу я выбраў занадта патрэбную для жыцця краіны рэч, як электрычнасць. Адабраўшы ў людзей яе, улада б не пратрымалася б і пару тыдняў. Але дзяржаўныя інстытуты, такія як суды або органы правапарадку, не менш важныя для яе існавання. І тэрмін падзення рэжыму, які выключаў гэтыя органы, будзе не пару тыдняў, а крыху больш. Але гэта сто адсоткаў адбудзецца, гэта непазбежна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках