27 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знеслі будынак культавай галерэі «Ў» на плошчы Перамогі ў Менску

5
Знеслі будынак культавай галерэі «Ў» на плошчы Перамогі ў Менску

Фотафакт.

На месцы, дзе раней стаяў будынак галерэі «Ў», цяпер на ўсю моц ідзе будоўля элітнага жылля. Той самы ўтульны домік у дварах на плошчы Перамогі ўжо знеслі, заўважыў Citydog.by.

Прычынай пераезду культавай галерэі «Ў» з плошчы Перамогі на Кастрычніцкую стала вестка аб будаўніцтве элітнага жылля на месцы былога тралейбуснага дэпо.

- Калі 8 гадоў таму мы заязджалі ў гэтае памяшканне, было вядома, што рана ці позна яго знясуць, - распавядала сузаснавальніца, арт-дырэктарка «Ў» Ганна Чыстасердава. - Увесь гэты час мы ўкладвалі сюды сілы і грошы. Калі зноў быў заяўлены аўкцыён па продажы тралейбуснага парка і сталі вядомыя яго вынікі, мы палічылі, што далей заставацца ў прасторы з дастаткова высокай для нас арэнднай платай неразумна.

І вось двухпавярховага будынка ў дварах на плошчы Перамогі няма - затое ёсць кучы пяску і будаўнічая тэхніка.

Што тут пабудуюць

Неўзабаве на месцы галерэі «Ў» з'явіцца элітнае жыллё ад «А-100 Дэвелапмент»: у красавіку 2019 года ў кампаніі распавялі, што тут пабудуюць 29 жылых дамоў (4, 5, 6 і 7 паверхаў) з тэрасамі, падземнай аўтастаянкай і пешаходнай вуліцай.

Прыкладны ўзровень коштаў у будучыні квартале ўжо вядомы: $3,5 тысячы за «квадрат» жылля, $40 тысяч за машына-месца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках