26 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі будуць калоць адну дозу COVID-вакцыны перахварэлым на каранавірус

У Італіі будуць калоць адну дозу COVID-вакцыны перахварэлым на каранавірус
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: SKY NEWS

Раней на такі крок пайшлі ў Францыі і Гішпаніі.

У Італіі вырашылі калоць адну дозу вакцыны перахварэлым на каранавірус. Гэта трэцяя краіна ЕЗ, дзе вызначылі не выдаваць перахварэлым другую дозу.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на The Telegraph.

Улады рэкамендуюць прышчэпліваць адной дозай перахварэлых на каранавірус ці з такім жа дыягназам без сімптомаў тры-шэсць месяцаў таму.

Магчыма, гэты крок накіраваны для павялічэння колькасці людзей, якія хутчэй атрымаюць адну дозу вакцыны на фоне зрыву тэрмінаў паставак вытворцамі прэпаратаў і магчымага скарачэння вакцынацыі праз гэта.

Раней на такі крок з увядзеннем адной дозы перахварэлым пайшлі ў Францыі і Гішпаніі.

Цяпер у Італіі першую дозу ўжо атрымалі 4,76 мільёна чалавек, блізу 1,5 мільёна чалавек ужо прышчэпленыя дзвюма дозамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках