10 траўня 2024, Пятніца, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыйская вакцына Covaxin паказала эфектыўнасць у 81%

Індыйская вакцына Covaxin паказала эфектыўнасць у 81%
ФОТА: NEWS18.COM

У першы дзень сакавіка вакцынай прышчапіўся прэм'ер Індыі ў спробе супакоіць асцярогі вакол прэпарата.

Распрацаваная Індыяй вакцына супраць каранавіруса Covaxin (коваксін), якая выклікала спрэчкі пасля яе адабрэння для прымянення ў экстранным парадку да завяршэння клінічных выпрабаванняў, паказала высокую эфектыўнасць ад ковіда падчас прамежкавага аналізу падоўжанага клінічнага выпрабавання, паведамляе Bloomberg.

Вакцыну распрацавалі хайдарабадская кампанія Bharat Biotech і Індыйская рада ў медычных даследаваннях.

Covaxin паказала ўзровень эфектыўнасці 81% у тых, хто не хварэў ковідам. Добраахвотнікам рабілі па дзве прышчэпкі, кажуць у кампаніі.

Нягледзячы на тое, што ў студзені вакцына атрымала дазвол на экстраннае выкарыстанне, многія з тых, каго ўключылі ў спіс прыярытэтных для атрымання першых прышчэпак, не прыйшлі на вакцынацыю, баючыся, што ім могуць даць эксперыментальную вакцыну.

Афіцыйныя асобы ў Нью-Дэлі і кіраўніцтва кампаніі Bharat Biotech актыўна абаранялі бяспеку і эфектыўнасць вакцыны падчас яе ўкаранення.

Прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі таксама прышчапіўся гэтай вакцынай 1 сакавіка ў спробе супакоіць асцярогі вакол вакцыны і заклікаў індыйцаў зрабіць такі ж крок.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках