27 красавiка 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя, Данія і Ізраіль будуць супрацоўнічаць у вытворчасці вакцын ад каранавіруса

Аўстрыя, Данія і Ізраіль будуць супрацоўнічаць у вытворчасці вакцын ад каранавіруса
ФОТА: GETTYIMAGES

Прадстаўнікі трох краін стварылі альянс «Група першапраходцаў».

Аўстрыя, Данія і Ізраіль абвясцілі аб пачатку супрацоўніцтва ў сферы даследаванняў і вытворчасці вакцын ад каранавіруса. Пра гэта заявілі на супольнай прэс-канферэнцыі ў Ерусаліме прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, ягоная дацкая калега Мэтэ Фрэдэрыксэн і федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц, паведамляе dw.com.

Як паведамляюць ізраільскія СМІ, аўстрыйскі і дацкая лідары наважылі выкарыстаць цесныя сувязі ізраільскага прэм'ера з кіраўнікамі найбуйнейшых фармакалагічных кампаній, дзякуючы чаму Ізраіль стаў сусветным лідарам у вакцынацыі насельніцтва.

Біньямін Нетаньяху заявіў на прэс-канферэнцыі: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб падзяліцца нашым досведам з сябрамі, Аўстрыяй і Даніяй. Мы абмяркоўваем таксама іншую тэму, і гэтая тэма з'яўляецца галоўнай мэтай іх візіту - супрацоўніцтва Ізраіля, Даніі і Аўстрыі ў справе вытворчасці вакцын».

Новы аўстрыйска-дацка-ізраільскі альянс носіць назву «Група першапраходцаў» (First Movers Group).

Акрамя таго, Курц і Фрэдэрыксан атрымалі ад уладаў Ізраіля падрабязную інфармацыю аб уведзеных у гэтай краіне «зялёных пашпартах», якія сведчаць аб поўным праходжанні вакцынацыі і якія дазваляюць, напрыклад, карыстацца шэрагам паслуг або наведваць культурныя мерапрыемствы.

У Парыжы супрацоўніцтва Аўстрыі і Даніі з Ізраілем моцна раскрытыкавалі. Усе аперацыі еўрапейскіх краін, звязаныя з вакцынамі, павінны праходзіць на тэрыторыі Еўропы, заявіла прадстаўніца МЗС Францыі. З яе слоў, гэта будзе гарантаваць салідарнасць краін Еўразвяза, якая цяпер патрэбная, як ніколі раней, а таксама «калектыўную дзейснасць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках