27 красавiка 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «Белкамунмаш» падмануў жыхароў украінскага Жытоміра

7
Як «Белкамунмаш» падмануў жыхароў украінскага Жытоміра
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ABW.BY

Зараз украінцы будуць спрабаваць выставіць санкцыі за невыкананне графіка пастаўкі.

Казка пра прадпрыемствы Беларусі, як пра самыя надзейныя партнёры? Увосень 2019 года ў гэтую казку паверылі і ўкраінцы. Пад гарантыі Лукашэнкі на другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны падпісалі дамову аб пастаўках 50 беларускіх тралейбусаў у Жытомір, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Украінскі бок педантычна выканаў усе ўмовы дамоўленасцей, а «Белкамунмаш» павёў сябе не па-джэнтльменску: спачатку адгаворваўся пандэміяй, затым прасіў зрушыць тэрміны пастаўкі і ў выніку не выканаў свае абавязанні. Міф пра беларускую надзейнасць разбураны, і цяпер украінцы будуць спрабаваць выставіць санкцыі за невыкананне графіка пастаўкі. А гэта, на секунду, 1% ад сумы дамовы на тыдзень - блізу 20 000 еўраў.

А потым ідэолагі і прапагандысты будуць распавядаць пра закрытасць знешніх рынкаў і санкцыі. А яшчэ пра ворагаў наўкол.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках