10 траўня 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Пуціна захварэў на каранавірус

5
Памочнік Пуціна захварэў на каранавірус

Пра гэта паведаміў прэм'ер РФ Мішусцін, які сам перахварэў на COVID-19.

Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Максім Арэшкін захварэў на каранавірус. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін на нарадзе аб транспартным забеспячэнні вывазу вугалю з Кемераўскай вобласці, паведамляе РБК.

«На жаль, ён (Арэшкін) захварэў на каранавірус. Хачу, карыстаючыся выпадкам, перадаць пажаданні здароўя. Ён з намі на сувязі тут», - сказаў Мішусцін.

Сам Мішусцін перахварэў на каранавірус у красавіку мінулага года. Тады яго абавязкі часова выконваў віцэ-прэм'ер Андрэй Белавусаў. Урад працаваў у штатным рэжыме.

Усяго каранавірусам перахварэлі сем сябраў урада: кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, міністр адукацыі Валерый Фалькоў, віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак, міністр транспарту Віталь Савельеў, міністарка культуры Вольга Любімава і кіраўнік Міністэрства лічбавага развіцця Максут Шадаеў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках