27 красавiка 2024, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачала пастаўкі нафтапрадуктаў у расейскія парты

6
Беларусь пачала пастаўкі нафтапрадуктаў у расейскія парты
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мазырскі НПЗ адправіў першыя партыі бензіну і мазуту ў Усць-Лугу і Санкт-Пецярбург.

Пачаліся пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у расейскія марскія парты, паведамляюць naviny.online са спасылкай на Міністэрства транспарту Расейскай Федэрацыі.

5 сакавіка для перавалкі ў тэрмінале ТАА «Портэнерго» марскога порта Усць-Луга некалькімі саставамі адпраўлена больш за 5000 тон беларускага бензіну. Адпраўніком выступіла ААТ «Мазырскі НПЗ».

Першы з гэтых складаў прыйшоў на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі раніцай 6 сакавіка. Як чакаецца 9 сакавіка ён прыбудзе ў тэрмінал «Портэнерго».

6 сакавіка на «Мазырскім НПЗ» адгружаная партыя мазуту агульным аб'ёмам 3600 тон з перавалкай у АТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал» у марскім порце Санкт-Пецярбурга.

Пастаўкі адбыліся ў рамках падпісанага 19 лютага ў Мінтрансе Расеі міжурадавага пагаднення аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія марскія парты. Дакумент падпісалі міністр транспарту Расеі Віталь Савельеў і міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка.

Пагадненне прадугледжвае перавалку больш за 9,8 млн тонаў грузаў у 2021-2023 гадах. Гэта мазут, бензін, газойль і аліва. Дакумент прадугледжвае падпісанне кантрактаў паводле прынцыпу take-or-pay.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках