27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова ўкраінцаў супраць падвойнага грамадзянства ў краіне

9
Амаль палова ўкраінцаў супраць падвойнага грамадзянства ў краіне

Гараджане больш станоўча, чым жыхары сельскай мясцовасці, ставяцца да гэтай ідэі.

Увядзенне ва Украіне інстытута падвойнага грамадзянства не падтрымліваюць 46% грамадзян. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай кампаніяй Liberty Report на заказ студыі Савіка Шустэра і абвешчанага 5 сакавіка ў эфіры ток-шоў "Свабода слова Савіка Шустэра", піша gordonua.com.

Станоўча да гэтай ідэі ставіцца столькі ж апытаных. Пры гэтым 17% ад агульнага ліку рэспандэнтаў згодныя на увядзенне падвойнага грамадзянства для ўсіх украінцаў, 29% - для ўсіх, акрамя дзяржаўных службоўцаў.

Не змаглі адказаць 8% апытаных.

У студыі Савіка Шустэра расказалі, што мужчыны і жанчыны ставяцца да пытання прыкладна аднолькава (48% і 45%), а гараджане (сярод іх супраць было 43%) больш станоўча, чым жыхары сельскай мясцовасці (супраць - 53%).

Сацыялагічнае даследаванне праводзілася 4-5 сакавіка метадамі онлайн-панэлі і тэлефоннага апытання сярод людзей старэйшых за 18 гадоў паводле рэпрэзэнтацыйнай выбаркі. Хібнасць выбаркі не перасягае 4,5%.

Згодна з арт.4 Канстытуцыі Украіны падвойнае грамадзянства ва Украіне забароненае.

26 лютага 2021 года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны даручыла Кабінету Міністраў, Цэнтральнай выбарчай камісіі і Службе бяспекі Украіны ў двухмесячны тэрмін прааналізаваць украінскае заканадаўства што да падвойнага (множнага) грамадзянства. РНБА, сярод іншага, прапанавала легалізаваць падвойнае грамадзянства ва Украіне, пры гэтым забараніўшы асобам, якія маюць пашпарты замежных дзяржаў, прэтэндаваць на дзяржаўныя пасады і балатавацца ў дэпутаты. Урадавы законапраект мае быць накіраваны ў Вярхоўную Раду на працягу шасці месяцаў.

4 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў пастанову РНБА ў дзеянне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках