26 красавiка 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША: Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі

5
Дзяржсакратар ЗША: Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі
ЭНТАНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

Энтані Блінкен назваў таракана апошнім дыктатарам Еўропы.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў Аляксандра Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы, паведамляе ТАСС.

Выступаючы ў панядзелак на ўручэнні штогадовых узнагарод Дзярждэпартамента за грамадзянскую мужнасць жанчынам з розных краін свету, Блінкен заявіў, што Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША адкрыў цырымонію, якая праходзіла ў фармаце тэлемоста, з ушанавання Марыі Калеснікавай. «Напярэдадні [беларускіх] прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся летась, яна мабілізавала жанчын па ўсёй краіне, каб пратэставаць супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі - апошняга дыктатара Еўропы», - заявіў Блінкен.

Ён адзначыў, што Калеснікава знаходзіцца пад вартай у Беларусі. «Злучаныя Штаты будуць працягваць заклікаць да яе неадкладнага вызвалення, а таксама да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», - падкрэсліў шэф амерыканскай дыпламатыі.

Пры гэтым першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, якая таксама выступіла на цырымоніі, сцвярджала: «Справядлівыя выбары ў Беларусі ўмацуюць таксама нашу ўласную (амерыканскую. - Заўвага.) дэмакратыю».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках